Анатоль Пугач
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1994
Дата затрымання: 13 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 сакавіка 2023
Дата вызвалення: 23 кастрычніка 2023
Суддзя: Літвінчык Аксана
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь, Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Анатоля Барысавіча Пугача затрымалі, калі ён прыехаў у Беларусь, каб прайсці абследаванне: у яго выявілі анкалагічнае захворванне. Спачатку мужчыну асудзілі на суткі паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Але яшчэ да канца тэрміну яму выставілі абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі і змясцілі пад варту.
23 студзеня 2023 г. суддзя Паўлоўская адмовілася змяніць меру стрымання хаця б на хатні арышт і пакінула Анатоля ў СІЗА-6.
Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 21 лютага 2023 г. разгледзеў справу палітзняволенага. Суддзя Аксана Літвінчык прызначыла Анатолю Пугачу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд адбыўся 17 сакавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.
З пачатку траўня 2023 г. палітвязень знаходзіцца ў ПК № 1.
Анатоль выйшаў на волю 23 кастрычніка 2023 г.
У Баранавічах асудзілі анкахворага, які вярнуўся ў Беларусь на абследаванне