Анатоль Хіневіч
асуджаны да 2,5 гадоў калоніі
Дата нараджэння: 19 жніўня 1993
Дата затрымання: 28 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 363 Крымінальнага кодэксу – Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Месца зняволення: Следчая турма №8

Анатоль Уладзіміравіч Хіневіч – 27-гадовы праграміст і бард з Барысава.
Суд Савецкага раёна 24 снежня асудзіў яго да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за тое, што 20 верасня на "Маршы справядлівасці" наносіў супрацоўнікам АМАПа «ўдары лежачы».
Анатоль скончыў інстытут Сахарава БДУ, з 2014 па 2018 працаваў у КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама". Ён удзельнічаў у распрацоўцы афіцыйнага сэрвісу Мінгарвыканкама. На працы неаднаразова быў на дошцы гонару і атрымліваў граматы. У родным Барысаве ведаюць Анатоля як барда і выканаўцу ўласных песен.
![]()
У Мінску асудзілі праграміста на 2,6 гады калоніі за супраціў АМАПаўцам на нядзельным маршы