Анатоль Ванакаў
Дата нараджэння: 21 сакавіка 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Бобыраў Вадзім
Групы: Спартсмены
Анатоль Анатольевіч Ванакаў быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 361-4 КК. З 9 па 23 студзеня 2024 года справу разглядаў суддзя Бобыраў Вадзім.
Першапачаткова быў затрыманы і асуджаны 5 верасня 2023 года па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць". Пасля чаго на яго завялі крымінальную справу.
У 2015 годзе Анатоль выйграў чэмпіянат Еўропы па тайскім боксе. Праз год ён стаў першым чэмпіёнам свету па муай-тай з Гомеля. Залаты медаль ён выйграў у драматычным фінале супраць расіяніна, баксіруючы з траўміраванай рукой. Заняткі спортам сумяшчаў з працай у якасці спецыяліста па фоташоп у рытуальным агенцтве.
5 красавіка 2024 г. у Анатоля адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.
12 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".