Анатоль Бруцкі
Дата нараджэння: 30 жніўня 1977
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Лешчанка Андрэй
Бруцкі Анатоль Аляксандравіч быў асуджаны па ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Анатоль - жыхар Брэста. Справу супраць мужчыны разглядаў Брэсцкі абласны суд 27 лютага, 13 і 14 сакавіка 2024 года. Суддзя Андрэй Лешчанка разглядаў справу ў закрытым рэжыме, падрабязнасці справы невядомыя.
7 траўня 2024 г. у Анатоля адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.
10 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".