Анастасія Вайтовіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 23 жніўня 2002
Дата затрымання: 24 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Ачалава Анастасія
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання
Справы: Справа студэнтаў
Групы: Студэнты
Анастасія Багданаўна Вайтовіч — студэнтка гістарычнага факультэту БДУ, яна была затрымана 24 лістапада 2021 года. У адным з прапагандысцкіх каналаў з'явілася відэа з ёй, з якога вынікае, што яе вінавацяць ва ўдзеле ў "счэпцы" на адной з акцый пратэсту 2020 года.
Пасля выстаўлення абвінавачвання Анастасія ўтрымлівалася ў СІЗА-1.
У сярэдзіне сакавіка 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы. Суддзя Анастасія Ачалава прызнала дзяўчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прызначыла ёй 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі").