Анастасія Тарэлка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Пракурор: Нічыпарук Цімафей

Справы: Пратэсты Мінск

Анастасію Алегаўну Тарэлка (ранее - Мілюгіна) вінавацяць у арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) падчас нядзельных маршаў у жніўні і верасні 2020 года.

Анастасія Тарэлка – не пад вартай, знаходзіцца на восьмым тыдні цяжарнасці. Мае шасцігадовае дзіця ад папярэдняга шлюбу.

У судзе Цэнтральнага раёну г. Мінска 16 ліпеня 2021 года суддзя Дзмітрый Карсюк агучыў прысуд, у якім пагадзіўся з пазіцыяй дзяржабвінаваўцы, і пакараў Анастасію Тарэлка – абмежаваннем волі без накіравання тэрмінам на тры гады.  Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк. Бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў Цімафей Нічыпарук.

Яшчэ два выракі вынес суд за ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту ў жніўні і верасні 2020 года

У судзе Цэнтральнага раёну г. Мінска 15 ліпеня пачаўся суд па справе палітвязня Мікалая Шэметава і Анастасіі Тарэлка (ранее - Мілюгінай), якіх вінавацяць у арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) падчас нядзельных маршаў у жніўні і верасні 2020 года.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»