Анастасія Рудакова
Дата нараджэння: 7 лютага 1995
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Пракурор: Нічыпарук Цімафей
Справы: Пратэсты Мінск
Анастасію Рудакову абвінавачваюць у арганізацыі ці актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Была асуджаная разам з мужам - палітвязням Валерыем Вішчэняй.
Анастасія Рудакова знаходзілася да суда пад падпіскай аб нявыездзе. У адпачынку па доглядзе за дзіцём-інвалідам (самым малодшым – пяцігадовым).
З матэрыялаў следства вядома, што Анастасія Рудакова, даведаўшыся з інтэрнэту пра масавыя акцыі, 13 верасня прыняла ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак – парушэнне грамадскага парадку, непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, перашкода працы грамадскага транспарту Рудакова дзейнічала па папярэдняй змове з групай асоб, у тым ліку з Вішчэнем. Знаходзячыся паблізу метро "Пушкінская" далучылася да маршу, прымала позу "седзячы на кукішках”, чым абцяжарвала рух грамадскага транспарту. Апроч таго, перашкаджала працы гандлёвых аб'ектаў.
Цэнтральны суд Мінска 12 ліпеня 2021 года разгледзеў крымінальную справу. Суддзя Дзмітрый Карсюк выносіць прысуд - тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія). Тэлефон пакінуць пад арыштам да прызначэння пакарання. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк. Дзяржабвінаваўца - Нічыпарук.
Сустрэліся на Пушкінскай падчас Маршу герояў: вынесены прысуд двум удзельнікам акцыі пратэсту 13 верасня