Анастасія Пер'яновіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 25 сакавіка 1992
Дата затрымання: 4 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый
Справы: Пратэсты Мінск
Анастасія Уладзіміраўна Пер'яновіч была затрыманы 4 траўня 2023 года за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Утрымліваецца ў Следчай турме № 8.
19 ліпеня 2023 г. у судзе Фрунзенскага раёна суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прызначыў палітзняволенай 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Анастасію вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
11 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.