Анастасія Перавошчыкава
арыштавана на 105 сутак
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 27 студзеня 1989
Дата затрымання: 8 лютага 2021
Анастасія Андрэеўна Перавошчыкава — актывістка з Гомеля.
Пераслед дзяўчыны пачаўся напрыканцы студзеня 2021 года. Па стане на 11 сакавіка, яе судзілі па адміністрацыйным артыкуле аб удзеле ў неанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (24.23 КаАП) не менш за сем разоў, а агульная колькасць прызначаных сутак дасягнула 105. Таксама па месцы жыхарства Анастасіі Перавошчыкавай і ў доме яе дзядулі былі праведзеныя вобшукі, у выніку якіх канфіскаваная ўся тэхніка.
Па словах маці, пераслед у дачыненні да яе дачкі пачаўся праз тое, што ёй быў распрацаваны макет сцяга Навабеліцкага раёна Гомеля. Таксама дзяўчыну вінавацяць ва ўдзеле не менш чым у 10 мірных акцыях пратэсту.
Праваабаронцы “Вясны” праінфармавалі спецыяльных дакладчыкаў ААН па факце шматразовага і паслядоўнага прызначэння адміністрацыйнага арышту Анастасіі Перавошчыкавай за ўдзел у мірных акцыях.
Анастасія Перавошчыкава ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Буда-Кашалёве.
Згодна з п. 3.1 Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, пазбаўленне волі (у тым ліку і адміністрацыйны арышт) у сувязі з негвалтоўным ажыцяўленнем свабодаў, гарантаваных міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека, з’яўляецца падставай для прызнання чалавека палітычным зняволеным з патрабаваннем неакладнага яго вызвалення.
Гэтыя патрабаванні ў поўнай меры датычацца ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за удзел, арганізацыю мірных сходаў і заклікі да іх правядзення, пра што праваабаронцамі “Вясны” ўжо неаднаразова заяўлялася.
Праваабаронцы праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра 90-суткавы арышт гамяльчанкі