Анастасія Падгайская

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Васілюк Андрэй

Пракурор: Бацюшка Аляксандр

31-гадовую жыхарку Баранавіч Анастасію Падгайскую абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК).

Брэсцкі абласны суд 10 красавіка 2023 года прызнаў яе вінаватай і пакараў тэрмінам, які прапанаваў пракурор: тры гады "хатняй хіміі". Справу разглядае суддзя Андрэй Васілюк, дзяржабвінаваўца – пракурор Аляксандр Бацюшко.

У Брэсце абвешчаны прысуд Анастасіі Падгайскай, якую абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці

Брэсцкі абласны суд 10 красавіка 2023 года агучыў прысуд па крымінальнай справе 31-гадовай жыхаркі Баранавіч Анастасіі Падгайскай, якая размяшчала ў тэлеграм-каналах звесткі аб становішчы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»