Анастасія Пацехіна
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 16 студзеня 1999
Дата затрымання: 9 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Кацэр Сяргей
Справы: Пратэсты Мінск
Анастасія Вітальеўна Пацехіна была затрымана ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Дзяўчыне прад'явілі абвінавачванні і змясцілі яе ў СІЗА-1.
Суд Маскоўскага раёна Мінска 10 траўня 2022 г. абвясціў прысуд: суддзя Сяргей Кацэр прызнаў Анастасію вінаватай і прызначыў ёй абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2,5 гады. Дзяўчыну вызвалілі ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.
Анастасія з'ехала ў Польшчу і знаходзіцца ў бяспецы.
Удзельніцу акцыі пратэсту паўгода трымалі ў СІЗА і асудзілі на два з паловай гады "хіміі"