Анастасія Нікіціна
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 16 снежня 1980
Дата затрымання: 27 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 1 год і 1 месяц
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 27 лістапада 2021
Суддзя: Блізнюк Юлія
Пракурор: Касьянчык Аліна
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне, Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Справы: Пратэсты Мінск
Анастасія Уладзіміраўна Нікіціна - жыхарка Мінска, мае дваіх непоўнагадовых дзяцей. Была затрымана за раскіданыя каля пракуратуры Мінска самарэзы.
Па матэрыялах следства,яна і Святлана Лабунская, груба парушаючы грамадскі парадак, у складзе групы асоб раскідалі 13 снежня каля 45 металічных самарэзаў на тэрыторыі каля пракуратуры Мінска на вул. Якубоўскага, 20.
Аўтамабіль, за рулём якога быў пацярпелы Клінцэвіч, напароўся на гэтыя самарэзы, былі прабітыя два колы. Матэрыяльны ўрон склаў 36 рублёў 18 капеек.
27 снежня 2020 года жанчыны ізноў намерваліся паўтарыць свае дзеянні, аднак былі затрыманыя.
На судзе Нікіціна заявіла, што яе пры затрыманні паклалі на зямлю, надзелі кайданкі, а потым у бусе збілі. Сказала, што ў яе было дрэннае самаадчуванне. Не кармілі доўга, а ў яе дыябет. Цукар ўпаў, а ёй адмаўляліся выклікаць хуткую.
Самарэзы раскідвалі бо бачылі, што па нядзелях адтуль бусы выязджалі з людзьмі ў чорным, якія потым жорстка людзей затрымлівалі.
Жанчынам было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства), а таксама ч.1 арт. 14 КК (замах на здзяйсненне злачынства).
3 сакавіка 2021 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прысуд: Анастасіі Нікіцінай - 1 год і 1 месяц пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 40-гадовая Анастасія Нікіціна напрыканцы лістапада 2021 года была вызваленая з гомельскай жаночай калоніі № 4 пасля адбыцця пакарання. Жанчына да затрымання жыла ў Мінску і мае дваіх непоўнагадовых дзяцей. Пасля вызвалення яе дэпартавалі ў Расійскую Федэрацыю. Верагодна, яна грамадзянка Расіі.
"Раскідвалі самарэзы каля пракуратуры Мінска". Пракурорка просіць зняволенне і "хатнюю хімію"
У Мінску вынесены прысуд па справе раскіданых самарэзаў