Анастасія Навасадская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 17 траўня 2001
Дата затрымання: 12 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Справы: Справа студэнтаў
Групы: Студэнты
Анастасія Яўгенаўна Навасадская — студэнтка біяфаку БДУ, была затрымана 12 красавіка 2022 года.
На відэа ў праўладным тэлеграм-канале дзяўчына "прызнаецца", што 1 верасня 2020 года ўдзельнічала ў студэнцкім маршы і перакрывала рух. У дачыненні да Анастасіі заведзеная крымінальная справа паводле арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Была змешчаная ў СІЗА-1.
Меркавана, Анастасіі прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").