Анастасія Крупеніч-Кандрацьева

Былая палітзняволеная

Дата затрымання: 15 ліпеня 2021

Від пакарання: арышт

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева - былая настаўніца мінскай гімназіі. Яе 7 разоў асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) за тое, што яна з мужам перасылалі адзін адному навіны з тэлеграм-каналаў.

Агулам Анастасія атрымала амаль 100 сутак адміністрацыйнага арышту. Таксама па гэтым артыкуле чарговы адміністрацыйны арышт адбывае яе муж Сяргей.

21 кастрычніка справы Сяргея і Анастасіі разглядзела суддзя Таццяна Шоцік. Яна ў восьмы раз арыштавала Сяргея і Анастасію на 13 сутак кожнага.

У пятніцу 5 лістапада іх пакаралі ў дзевяты раз на 15 сутак кожнага па арт. 19.11 КаАП за перасылы адзін адному ў прыватных паведамленнях навінаў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Такое рашэнне прыняла суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава. Агулам у мужа і жонкі налічвалася 126 і 127 сутак арышту па дзевяці пастановах суда.

Негледзячы на пастановы аб арышце, увечары 5 лістапада пасля суду Сяргея і Анастасію адпусцілі на волю з ІЧУ на Акрэсціна без тлумачэння прычынаў. Яны ў хуткім часе пакінулі Беларусь. Цяпер яны ў бяспецы.

Амаль 100 сутак за кратамі: мужа і жонку сёмы раз асудзілі за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы

На волю пасля шостага адміністрацыйнага арышту не выйшлі муж і жонка Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева. 8 і 11 кастрычніка над імі адбыліся чарговыя суды за перасыл адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) Сяргея на чарговыя 15 сутак, а Анастасію — на 14. Гэта іх сёмыя суды — за кратамі па адміністрацыйных артыкулах яны правядуць больш за тры месяцы. «Вясна» распавядае ўсё, што вядома пра пераслед сям'і, пра сённяшні суд, дзе Анастасія прасіла прабачэнне ў следчага Каўрыжкі, і пра ўмовы ўтрымання дзяўчыны ў ЦІП на Акрэсціна.

Палітзняволеных мужа і жонку восьмы раз запар пакаралі "суткамі". У няволі яны агулам правядуць 112 і 111 сутак

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч павінны былі выйсці на волю 22 і 23 кастрычніка пасля амаль 100 сутак на Акрэсціна, але на іх склалі новыя пратаколы.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»