Анастасія Юманава
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 12 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емельянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Анастасію Юр'еўну Юманаву абвінавачвалі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Суд над ёй распачаўся 4 красавіка 2024 году ў судзе Савецкага раёну Мінска. Яе судзілі разам з Янай Анішчык. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка, якая прызначыла Анастасіі 2,5 гады "хатняй хіміі".
Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА-1.
2 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Алена Шылько.
У 2024 г. дададзеная ў базу вышуку Расіі.