Анастасія Ярашэвіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 23 жніўня 2001
Дата затрымання: 15 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 9 сакавіка 2022
Пракурор: Дмухоўскі Станіслаў
Справы: Пратэсты Ліда
Анастасія Сяргееўна Ярашэвіч — 19-гадовая жыхарка Ліды, абвінавачаная па артыкуле аб гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (артыкул 364 Крымінальнага кодэкса).
Паводле абвінавачання, 27 верасня 2020 года з мэтай перашкодзіць дзеянням супрацоўнікаў міліцыі па затрыманню невядомага мужчыны дзяўчына ўжыла гвалт у адносінах да іх. У аднаго з іх адарвала пагон, а потым нанесла ўдар у галаву. У другога толькі сарвала пагон.
У сярэдзіне красавіка 2021 года Анастасіі прысудзілі два гады пазбаўлення волі, якія яна адбывала ў ПК № 4.
9 сакавіка 2022 праваабаронцам стала вядома аб памілаванні Анастасіі і яшчэ некалькіх жанчын.