Анастасія Гунько

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 18 лістапада

Дата затрымання: 10 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шут Юлія

Групы: IT-спецыялісты

Справы: Пратэсты Мінск

Анастасія Гунько

Анастасія Аляксандраўна Гунько была затрымана ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

26 кастрычніка 2022 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска Анастасіі прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Айцішніцу са Ждановіч асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

Суд Ленінскага раёна Мінска 26 кастрычніка вынес прысуд 32-гадовай супрацоўніцы IT-кампаніі Анастасіі Гунько. Яе абвінавацілі ў арганізацыі альбо падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»