Анастасія Грэчышкіна

Дата нараджэння: 25 ліпеня 1998

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Папова Ганна

Справы: Пратэсты Баранавічы

Грэчышкіна Анастасія Анатольеўна была асуджаная ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). З 27 чэрвеня па 12 ліпеня 2024 года справу разглядала суддзя Папова Ганна.

Таксама былі асуджаны Лосік Мікалай Мікалаевіч, Чабатар Ірына Ігараўна, Дзеўгуць Уладзімір Віктаравіч, Містейка Павел Валер'евіч, Гвяздоўскі Чэслаў Васільевіч, Руткевіч Дзмітрый Генадзевіч, Дударэвіч Мікалай Анатольевіч.

1 кастрычніка 2024 г. разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Куроўскі Дзмітрый Генадзевіч.

19 кастрычніка 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Падчас хапуну ў Баранавічах затрымалі не менш за восем чалавек

Сілавікі зладзілі хапун у Баранавічах і затрымалі не менш за восем чалавек. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»