Анастасія Ганчарэвіч

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 24 красавіка 1978

Дата затрымання: 1 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 4 верасня 2024

Суддзя: Ланчава Ірына

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Анастасія Леанідаўна Ганчарэвіч была затрымана 1 лютага 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, калі яна з мужам збіралася ехаць на працу. Дома ў Анастасіі адбыўся ператрус.

Яе змясцілі ў СІЗА-1, пасля перавялі ў магілёўскую Турму № 4.

Вядома, што спачатку жанчыну абвінавачвалі толькі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), аднак у выніку яе прызналі вінаватай не толькі паводле яго, але таксама паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Ірына Ланчава 26 кастрычніка 2022 г. прызначыла Анастасіі 4 гады і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядалі ў Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 

Палітзняволеная адбывала пакаранне ў ПК № 4.

4 верасня 2024 г. выйшла на волю па памілаванні. 

Палітзняволеную маці дваіх дзяцей асудзілі да 4,5 гадоў калоніі

Палітзняволеную Анастасію Ганчарэвіч асудзілі да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»