Анастасія Дулгеру

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 3 лістапада 1987

Дата затрымання: 18 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Анастасія Дулгеру

Анастасія Мікалаеўна Дулгеру знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА, абвінавачаная паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Разгляд справы пачаўся 19 ліпеня 2023 г. 20 ліпеня 2023 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска Юлія Шчоткіна асудзіла палітзняволеную на 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Анастасію вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»