Анастасія Булыбенка

былая студэнтка БНТУ

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 23 верасня 2001

Дата затрымання: 12 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 30 лістапада 2022

Суддзя: Фёдарава Марына

Пракурор: Маліко Анастасія, Чабатароў Раман

Справы: Справа студэнтаў

Групы: Студэнты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Карына Конрад, дэпутатка Бундэстага і намесніца старшыні нямецка-беларускай парламенцкай групы

Анастасія Булыбенка

Анастасія Аляксандраўна Булыбенка  былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.

Дзяўчына была затрымана 12 лістапада 2020 г. у межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Дома ў яе правялі вобшук, пасля чаго адвезлі на допыт у КДБ.

Анастасіі было прад’яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

У судзе Савецкага раёна Мінска 16 ліпеня 2021 г. агучылі прысуд па “справе студэнтаў”. Суддзя Марына Фёдарава прызначыла Анастасіі 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Вядома, што ў траўні 2022 г. дзяўчыну перавялі ў атрад папраўчай калоніі № 4, які займаецца пашывам куртак.

Дзяўчына цалкам адбыла тэрмін і 30 лістапада 2022 г. выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4.

Першыя пяць месяцаў пасля калоніі Ася імкнулася зняць забарону на выезд з краіны. Яна напісала скаргу на інспекцыю ў РУУС, потым — скаргу ў ГУУС на РУУС. Усё гэта адхілілі, і яна падала ў суд на ГУУС. Калі праходзіла судовае разбіральніцтва, РУУС зняло дзяўчыне забарону на выезд. У дзень, калі гэта здарылася, Ася выйшла з судовай залы, зайшла ў краму, і яе затрымалі на 15 сутак, потым дадалі яшчэ 15.

Пасля вызвалення былая палітзняволеная пакінула Беларусь. 

"Думала, што калі засну, то прачнуся зноў у камеры". Экс-палітзняволеныя — пра свой псіхалагічны стан з абодвух бакоў кратаў

Праз рэпрэсіі, якія ахапілі Беларусь пасля акцый пратэсту ў 2020 годзе, многія з нас сутыкнуліся з псіхалагічнымі праблемамі рознага характару. Асабліва гэта закранула тых, хто праходзіў праз пазбаўленне ці абмежаванне волі. Многія палітвязні падчас зняволення сутыкаюцца з гэтым, а псіхалагічная адаптацыя пасля месцаў няволі — яшчэ адно цяжкае выпрабаванне, з якім яны мусяць спраўляцца.

«Цэрбер вялікім нажом разразае мне твар». Студэнтка Ася Булыбенка — пра самае цяжкае зняволенне пасля зняволення, спробу суіцыду і вяртанне да жыцця

Настасся Булыбенка адсядзела два гады па «справе студэнтаў», а потым яшчэ трыццаць сутак за тое, што не скарылася незаконнай забароне на выезд з краіны. Дзяўчына расказала «Нашай Ніве» сваю пранізлівую гісторыю, у якой знайшлося месца шматлікаму гвалту, спробе суіцыду, каханню і адраджэнню. Гісторыя, у якой адбілася ўся Беларусь.

Мама палітзняволенай студэнткі Асі Булыбенка: Гэтыя дзеці — і ёсць будучыня

«Я ўпершыню ўбачыла, як падае знічка, зразумела, якое ў мяне любімае дрэва, і дазволіла сабе жыць», — гаворыць Аксана Агурчыкава, мама палітзняволенай Анастасіі Булыбенка, якую асудзілі на 2,5 гады калоніі па «справе студэнтаў». Напярэдадні народзінаў дачкі Аксана шчыра распавяла, які шлях ёй давялося прайсці, каб прыняць сітуацыю, і як з-за кратаў Ася мяняе яе жыццё.

Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам — па два з паловай гады калоніі, аднаму — два гады

У судзе Савецкага раёна Мінска 16 ліпеня 2021 г. агучылі прысуд па “справе студэнтаў”.

"Таму і па сотні іншых прычын маім апошнім словам будзе — свабода"

12 ліпеня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска прайшлі спрэчкі бакоў у працэсе па "справе студэнтаў", пасля чаго палітвязні выступілі з апошнім словам.

"Прад'яўленае абвінавачванне складана разабраць нават юрысту". У судзе па "справе студэнтаў" працягнуліся спрэчкі бакоў

12 ліпеня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска працягваюцца спрэчкі бакоў у працэсе па "справе студэнтаў".

"Ад далейшага лёсу гэтых маладых людзей залежыць і наш з вамі". У судзе па "справе студэнтаў" пачаліся спрэчкі бакоў

9 ліпеня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска пачаліся спрэчкі бакоў па "справе студэнтаў".

«Хацелася б пабачыць доказы». На працэсе па «справе студэнтаў» скончаны допыт абвінавачаных

7 ліпеня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска працягнуўся допыт абвінавачаных па «справе студэнтаў».

"Я за мірную і квітнеючую Беларусь". У судзе па "справе студэнтаў" дапыталі частку абвінавачаных

У судзе Савецкага раёну Мінску 1 і 2 ліпеня крымінальны працэс па "справе студэнтаў" працягваўся допытам абвінавачаных.

"Студэнты — галоўнае капіталаўкладанне нашай краіны". Відэазвароты супраць гвалту сталі рэчавымі доказамі ў судзе

На пасяджэнні 25 чэрвеня праглядалі відэа і слухалі запісы размоў студэнтаў па тэлефонах ды праз інтэрнэт, запісаныя КДБ. А першыя дзве гадзіны праглядалі відэа акцый, якія летась праходзілі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

"Студэнтаў забіраюць проста з заняткаў, выкладчыкаў звальняюць". На судзе над студэнтамі гучыць іх перапіска

Ужо некалькі дзён, як суд вывучае матэрыялы справы. 22 чэрвеня пракуроры пачалі зачытваць матэрыялы 19-га тома справы і за дзень дабраліся да 25-га.

"Гэта структура, якая самаарганізуецца, самая актыўная і разумная". У судзе працягваецца разгляд "справы студэнтаў"

Пасля працяглага перапынку ў судзе Савецкага раёну Мінску аднавіўся разгляд крымінальнай «справы студэнтаў». Паўза ў працэсе была звязана з каранцінам у камеры спачатку Ягора Канецкага, а затым — Касі Будзько.

"Хто спявае, той і ўдзельнічае". Што яшчэ кажуць сведкі на судзе па "справе студэнтаў"

25 мая ў выязным пасяджэнні суд Савецкага раёна працягнуў разгляд крымінальнай "справы студэнтаў" у дачыненні да 10 навучэнцаў сталічных ВНУ, выпускніцы БДМУ і выкладчыцы БДУІР.

Яшчэ адзін дзень сведчанняў у судзе па "справе студэнтаў"

На судовым пасяджэнні 24 траўня ў якасці сведак былі дапытаныя кіраўнікі і выкладчыкі БНТУ і БДАІ, а таксама прадстаўнікі Мінсктранса.

"Яны паводзілі сябе не агрэсіўна. Ды і наогул, яны ж дзеці". У судзе працягваецца допыт сведкаў па "справе студэнтаў"

21 траўня ў судзе працягнуўся допыт прадстаўнікоў універсітэтаў у якасці сведак.

"Было адчуванне: яшчэ трохі і мяне павядуць на расстрэл". Пра што сведчаць прадстаўнікі ВНУ па "справе студэнтаў"

19 і 20 траўня суд Савецкага раёну працягваў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 10 студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы сталічных вну.

Чацвёрты дзень суда па "справе студэнтаў": як выкладчыкі выступаюць сведкамі

18 траўня суд Савецкага раёна на выязным пасяджэнні ў Доме правасуддзя працягвае разглядаць крымінальную "справу студэнтаў".

На судзе па "справе студэнтаў" выступаюць сведкі — прадстаўнікі адміністрацыі БДУ

17 траўня ў працэсе ў палітвязняў спыталі, ці прызнаю яны сваю віну. Кася Будзько і Яна Арабейка сказалі, што сутнасць абвінавачвання ім незразумелая, Глеб Фіцнер прызнаў віну, астатнія фігуранты справы сваю віну не прызналі.

"Справа студэнтаў". У абвінавачванні змяшаліся санкцыі ЕC і ЗША, Ціханоўская, парушэнне працы ВНУ і транспарту

У Мінску працягваецца працэс па "справе студэнтаў". 12 фігурантаў судзяць за арганізацыю пратэстаў, якія пасля выбараў праходзілі ва ўніверсітэтах, піша TUT.BY.

Суд па "справе студэнтаў": у залу пусцілі толькі родных, некаторых з групы падтрымкі затрымалі

Раніцай 14 траўня каля Дому правасуддзя сабралася шмат людзей, якія прыйшлі на суд па так званай "справе студэнтаў". Аднак нават у будынак суда пускалі толькі блізкіх сваякоў і дзяржаўныя СМІ. Нават бабуль і дзядуляў абвінавачаных не пусцілі ў залу суда нібыта праз недахоп месцаў.


Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка другая

12 лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак, студэнтаў і студэнтак розных ВНУ Беларусі (ці тыя, каго ўжо паспелі адлічыць пасля восеньскіх акцый пратэсту). Ім прад’яўленае абвінавачанне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу, яны прызнаныя палітвязнямі. Пра ўсіх іх і кожнага з іх — гэты тэкст. Сярод іх — Настасся Булыбенка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»