Амірані Бутыяшвілі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 2 ліпеня 1988

Дата затрымання: 12 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Шут Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Амірані Бутыяшвілі

Амірані Мікалаевіч Бутыяшвілі быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіКа 28 студзеня 2022 года. Пасля прад'яўлення абвінавачання па ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) быў адпраўлены ў СІЗА на Валадарскага, прабыўшы там да суда.
24 сакавіка 2022 года яго асудзілі да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

"Мінсктранс" выставіў пазоў на суму 21.661.87 рублёў.

«Усе 24 чалавекі ў камеры былі адзіныя ў тым, што перамога будзе за намі», — экс-зняволены «Валадаркі»

Амірані знайшлі праз фота ў тэлефоне іншага затрыманага — мінчук выпадкова трапіў на здымкі. Хлопец да суда амаль два месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА-1. Ён распавёў «Вясне» пра сваё затрыманне і палітычны пераслед, пра збітага сукамерніка — экс-следчага Старажэнку, пра тое, як вязні «Валадаркі» даведаліся пра вайну і як успрынялі гэту навіну.

Мінчука асудзілі да трох гадоў "хіміі" за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў

Суд Ленінскага раёна Мінска 24 сакавіка вынес прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Амірані Бутыяшвілі. Суддзя Юлія Шут прызначыла мінчуку тры гады «хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Мінску 9 і 10 жніўня 2020 года. Амірані вызвалілі ў зале суда пасля двух месяцаў пад вартай у СІЗА-1.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»