Аляўціна Гудкова
Былая палітзняволеная
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 7 лістапада 2024
Суддзя: Грушко Андрэй
Месца зняволення: СІЗА-7
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Брэст
Аляўціна Артураўна Гудкова была затрымана вясной 2024 года. Была асуджаная да 1 года калоніі за акцыю пратэсту, якая прайшла ўвечары 10 жніўня 2020 года ў Брэсце паводле ч. 1 арт. 342 КК. Прысуд вынес суддзя Андрэй Грушко ў Ленінскім судзе горада Брэста 8 жніўня 2024 года.
4 кастрычніка 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Аляўціны. Старшыня судовай калегіі Андрэй Лешчанка.
Утрымлівалася ў СІЗА № 7. Адбывала тэрмін у ПК № 4.
Выйшла на волю 7 лістапада 2024 г. па памілаванні.
Чатырох берасцейцаў пазбавілі волі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе