Аляксей Зікееў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 красавіка 1989
Дата затрымання: 2 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 27 жніўня 2022
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Сілавікі
Аляксей Валер'евіч Зікееў — былы старшы следчы. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года быў у камандзе Валерыя Цапкалы.
Аляксей быў затрыманы 2 чэрвеня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Па месцы яго працы і ў кватэры прайшлі вобшукі. На працы была вынята тэхніка.
Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
29 кастрычніка 2021 года ў судзе Заводскага раёна яго прызналі вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту, і прызначылі пакаранне тэрмінам 1,5 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
28 снежня 2021 Аляксей быў пераведзены з СІЗА-1 ў віцебскі СІЗА-2. У красавіку 2022 года стала вядома, што палітвязень быў этапаваны ў ПК № 3.
Аляксей цалкам адбыў тэрмін і ў канцы жніўня 2022 г. выйшаў на волю.
Палітвязня асудзілі да 1,5 гадоў калоніі за ўдзел у некалькіх маршах