Аляксей Жарэла
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шкель Аксана
Справы: Справа карагодаў
Аляксей Жарэла быў абвінавачаны ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Аксана Шкель.
Прысудам суда Жарэла прызнаны вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, якія прывялі да парушэння працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. На падставе ч. 1 арт. 342 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
У Камянцы асудзілі яшчэ аднаго берасцейскага "карагодніка"
Нагадаем, "Карагодную справу" распачалі ў Брэсце пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года. Тады пратэстоўцы вадзілі на скрыжаванні дарог карагод, пакуль іх не разагнаў вадамёт. На судзе атмасферу таго дня асуджаныя па гэтай справе апісвалі як "атмасферу свята": пад музыку з калонак людзі кружылі карагод, пляскалі ў далоні. Гэтыя дзеянні пратэстоўцаў следства і пракуратура кваліфікуюць як злачынства паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ (“Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). З першых груп фігурантаў справы на карысць арганізацый грамадскага транспарту была спагнаная шкода "за прастой". На дадзены момант па так званай "карагоднай справе” прысуды вынесеныя ўжо ў дачыненні да 128 чалавек.