Аляксей Вялешка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 28 снежня 1991

Дата затрымання: 25 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 7 лістапада 2023

Суддзя: Сяргей Аляксандр

Аляксей Вялешка. Фота з сацыяльных сетак

Аляксей Аляксандравіч Вялешка — ураджэнец Салігорска, скончыў факультэт прыкладной матэматыкі БДУ.

Суд Першамайскага раёна Мінска 16 чэрвеня 2022 г. вынес прысуд Аляксею Вялешку, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Сяргей.

Суд прызнаў Вялешку вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і штрафу ў памеры 3 200 рублёў (100 б.в.).

8 ліпеня 2022 г. Аляксей быў этапаваны з СІЗА-1 у бабруйскую калонію № 2.

7 лістапада 2023 года вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.

І калонія, і штраф: вынікі суда за абразу прэзідэнта, Генпракурора і старшыні ЦВК

Суд Першамайскага раёна Мінска 16 чэрвеня вынес прысуд Аляксею Вялешку, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»