Аляксей Вячэрні
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 ліпеня 1960
Дата затрымання: 10 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 9 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 лістапада 2023
Суддзя: Ігнаценка Ганна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Аляксей Іванавіч Вячэрні — грамадзянін Беларусі, паводле нацыянальнасці ўкраінец, які нарадзіўся ў Чаркаскай вобласці. Удзельнічаў у рэспубліканскіх фестывалях народнай творчасці ў Беларусі. Выхоўвае 16-гадовага сына.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання Вячэрні 20 сакавіка 2022 года, знаходзячыся па месцы жыхарства ў аграгарадку Вымна Віцебскага раёна, пры дапамозе мабільнага тэлефона ў сэрвісе Tik-Tok размясціў выраблены ім відэазапіс, у якім дапусціў у непрыстойнай і зняважлівай форме публічную абразу прэзідэнта. Старонка была прагледжаная не меней за 244 разы.
Аляксея абвінавацілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Суд Віцебскага раёна 8 ліпеня 2022 г. пакараў яго годам і дзевяццю месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Аляксей утрымліваўся ў СІЗА-2. Палітвязень адбывае пакаранне ў івацэвіцкай ПК № 22.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены восенню 2023 года.
Напісаў антываенны верш з абразамі прэзідэнта і запісаў яго ў Цік-Ток