Аляксей Шчарбацюк
Былы палітвязень
Дата затрымання: 3 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Дата вызвалення: 2 жніўня 2022
Суддзя: Фёдарава Марына, Жуковіч Алена
Аляксей Вячаслававіч Шчарбацюк 3 жніўня 2021 года атрымаў адзін год калоніі строгага рэжыму па артыкуле 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта).
Яго абвінавацілі ў тым, што 15 траўня 2021 года, знаходзячыся нападпітку на балконе кватэры, крычаў "Жыве Беларусь!" і "Лукашенко — петух!" Абвінавачванне сцвярджала, што ён крычаў наўмысна гучна, каб яго крыкі чулі іншыя. Тым самым ён абразіў Лукашэнку.
Шчарбацюк быў узяты пад варту ў зале суда.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, палітвязень скончыў адбываць пакаранне ў жніўні 2022 г.
Вядома, што 2 лютага 2023 г. над Аляксеем адбудзецца суд за "невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду" (арт. 421 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жуковіч. Гэта першы вядомы праваабаронцам выпадак, калі былога палітвязня збіраюцца судзіць паводле гэтага артыкула.
Год калоніі строгага рэжыму – за словы "Лукашенко – петух"