Аляксей Сянько
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 ліпеня 1985
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 1 красавіка 2023
Суддзя: Заяц Анатоль
Групы: Рабочыя
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксей Мікалаевіч Сянько быў затрыманы ў Слоніме па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Як распавядаюць сваякі, Аляксей — добры, спагадны і справядлівы, без шкодных звычак, вядзе здаровы лад жыцця, актыўны, імкнецца дапамагаць іншым людзям. Займаецца аматарскім хакеем, таксама гуляе ў футбол, валейбол. Любіць хадзіць у паходы, у тым ліку экстрэмальныя: у гэтым ягоная крыніца сіл і спакою. Ён вельмі пазітыўны чалавек і ў любых варунках імкнецца не падаць духам, і нават у няволі верыць у найлепшае. Блізкія адзначаюць: "Дзе Лёша, там жыццё".
Вядома, што Аляксей праходзіў па крымінальнай справе па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
У канцы лістапада 2021 быў пераведзены са Следчай турмы № 8 у гродзенскую Турму № 1.
5 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Аляксея ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
9 верасня 2022 г. у Гродзенскім абласным судзе вынеслі прысуд палітвязню. Суддзя Анатоль Заяц прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
6 кастрычніка 2022 г. палітвязня этапавалі ў шклоўскую ПК № 17.
Аляксей цалкам адбыў пакаранне і 1 красавіка 2023 г. выйшаў на волю.
Палітзняволенага рабочага Аляксея Сянько асудзілі да двух гадоў калоніі па "справе Зельцэра"