Аляксей Сямёнаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 лістапада 1997
Дата затрымання: 21 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 снежня 2022
Суддзя: Грабянчук Алена
Пракурор: Філімонаў Аляксандр
Аляксей Леанідавіч Сямёнаў асуджаны судом Чыгуначнага раёна Віцебска на 2,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады). Мужчына ў віцебскай Instagram-суполцы абразіў міліцыянта, які распыляў газ і ўжываў гвалт супраць пратэстоўцаў.
З 21 сакавіка 2021 Аляксей адбываў пакаранне ў папраўчай установе №3 у Бярозе.
За «парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове» Сямёнаву ўзмацнілі рэжым пакарання і ў красавіку 2022 года перавялі яго ў папраўчую калонію №5.
Па падліках праваабаронцаў у снежні 2022 года цалкам адбыў пакаранне.