Аляксей Савіцкі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Якунчыхін Аляксандр

Справы: Пратэсты Мінск

Савіцкі Аляксей Іванавіч быў асуджаны ў судзе Савецкага раёна горада Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 11 красавіка 2024 года справу разгледзеў суддзя Якунчыхін Аляксандр.

Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ў жніўні 2020 году ён выходзіў на праезную частку, блакаваў дарогу транспарту, чым нанёс шкоду «Мінсктрансу» ў памеры 5980 рублёў і 11 капеек.

Савіцкі прызнаў віну, распавёў, што ўзяў удзел у мірным сходзе. Да суда мужчына знаходзіўся пад закладам у памеры 12 тысяч рублёў — грошы яму вярнулі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»