Аляксей Салдаткін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 траўня 1996
Дата затрымання: 26 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Карсюк Дзмітрый, Трусевіч Максім
Пракурор: Цвяткоў Арцём
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксей Аляксандравіч Салдаткін — жыхар Мінска, затрыманы 26 жніўня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 крымінальнага кодэксу).
Яму прад'яўлена абвінавачванне, пасля чаго быў пераведзены ў СІЗА.
8 лістапада 2021 года палітвязню прысудзілі тры гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.
Аляксей пакінуў Беларусь.
Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 13 снежня 2024 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Максім Трусевіч.
Палітвязню Аляксею Салдаткіну прысудзілі тры гады "хіміі"