Аляксей Пратаповіч
Былы палітвязень
Дата затрымання: 12 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 жніўня 2022
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Групы: Сілавікі
Аляксей Аляксандравіч Пратаповіч — экс-начальнік Чэрвеньскага РАУС. Пратаповіч звольніўся яшчэ да пратэстаў, потым працаваў кіраўніком спраў Чэрвеньскага райвыканкама. Адтуль ён сышоў пасля падзей 2020 года. Быў затрыманы ў сакавіку 2022 года за ўдзел у пратэстах.
Асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З 12 жніўня 2022 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 7.
Па падліках выйшаў на волю летам 2024 г.
Экс-начальник Червенского РОВД, которого задержали, фигурирует в базе МВД «БЕСпорядки»