Аляксей Павядайла
трэнер па плаванні
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 траўня
Дата затрымання: 4 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 12 снежня 2022
Суддзя: Раманюк Вольга
Пракурор: Ярашэвіч Аляксандр
Групы: Спартсмены
Аляксей Ігаравіч Павядайла — трэнер-выкладчык па плаванні ў спартыўнай школе ў Баранавічах. Аляксея абвінавацілі па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў".
Паводле абвінавачвання, ён вырабіў, захоўваў і перавозіў у аўтамабілі "Аўдзі А6" гаручае рэчыва, з якой яго затрымалі 11 жніўня ў Баранавічах. Машыну тады спыніў патруль ДАІ, іх увагу прыцягнула балаклава ў багажніку. Аляксея затрымалі і на наступны дзень знайшлі гаручую сумесь. Сумесь была адпраўлена на экспертызу, і, згодна з яе вынікамі, склад сумесі быў блізкім да складу "кактэйлю Молатава". На судзе Павядайла пагадзіўся з тым, што перавозіў і захоўваў гэтую сумесь, але адмаўляў яе выраб. Паводле яго слоў, ён захоўваў і выкарыстоўваў яе для асабістых бытавых патрэбаў.
4 лютага 2021 г. суд Баранавіцкага раёна пакараў яго 2 гадамі пазбаўлення волі.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 12 снежня 2022 г. выйшаў на волю са шклоўскай ПК № 17.
У Баранавічах судзяць выкладчыка па плаванні за "кактэйль Молатава" ў багажніку аўто
У Баранавічах на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі трэнера-выкладчыка па плаванні ў мясцовай спартыўнай школе Аляксея Павядайлу.