Аляксей Мінаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 жніўня 1998

Дата затрымання: 25 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Шут Юлія, Трусевіч Максім

Пракурор: Вялікі Святаслаў

Групы: Выкладчыкі, Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксей Васільевіч Мінаў — літаратар, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. 

Быў затрыманы 25 жніўня 2021 года, затым яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак) і перавялі ў СІЗА.

25 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска палітзняволенага асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і вызвалілі ў зале суда.

Аляксей знаходзіцца за межамі Беларусі.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 13 снежня 2024 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Максім Трусевіч.

Былы палітвязень Алесь Мінаў: “У сваіх марах на Валадарцы я ўяўляю музей”

Алесь распавёў “Вясне” пра тое, што падтрымлівала яго ўвесь гэты час, пра размовы на беларускай мове з сукамернікамі, а таксама пра тое, у чым ён бачыць выйсце для беларусаў з цяперашняй сітуацыі.

«Чалавек, які носіць сонечнае святло ў кішэнях паліто»

Маналогі блізкіх пра палітвязня Аляксея Мінава.

Палітзняволенага настаўніка Аляксея Мінава асудзілі да трох гадоў "хіміі"

Яго вызвалілі ў зале суда.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»