Аляксей Мілеўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 студзеня 1998
Дата затрымання: 3 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 траўня 2024
Суддзя: Папраўкін Андрэй
Справы: Пратэсты Гомель
Аляксей Дзмітрыевіч Мілеўскі быў затрыманы 3 траўня 2023 года і пакараны 15-суткавым адміністрацыйным арыштам паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі). На свабоду ён так і не выйшаў, бо супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаючых грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) за каментары, якія ён пакідаў у інтэрнэце яшчэ ў 2020 годзе: "Набывайце феерверкі, шашкі, лазеры, каскі, шчыткі, рэспіратары і дамо адпор фашызму! Трэба дэцэнтралізаваць у кожным раёне выходзіць, блакаваць дарогі, паралізаваць увесь рух. Гэта эфектыўна, мірна, і проста зрабіць. Мянты тупа не праедуць, нам будзе вельмі лёгка перагрупавацца калі што".
Вядома, што Аляксей нарадзіўся ў Гомелі, працаваў экспедытарам, мае сярэдне-спецыяльную адукацыю.
Аляксей утрымліваўся ў гомельскім СІЗА-3.
3 жніўня 2023 г. суддзя суду Савецкага раёна Гомеля Андрэй Папраўкін пакараў Аляксея годам пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
На 6 кастрычніка 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Аляксея ў Гомельскім абласным судзе, пад старшынствам суддзі Сяргея Багінскага.
20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Аляксея ў "спіс экстрэмістаў".
Палітвязень адбываў пакаранне ў ПК-22.
Згодна з падлікамі, вызвалены вясной 2024 г.
Cтаў вядомы прысуд гамельчуку, затрыманаму за каментары ў сацыяльных сетках