Аляксей Міхалкевіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Кацэр Сяргей

Пракурор: Сініцкі Фёдар

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Блогеры

Блогер, здымаў відэаролікі на тэмы, звязаныя з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, выбуховымі рэчывамі і прыладамі, якія размяшчаў на сваім Youtube-канале "Дызель". Мужчыну затрымалі 16 снежня "па падазрэнні ў дачыненні да масавых беспарадкаў, якія адбыліся ў Мінску". Дома і ў гаражы мужчыны правялі ператрус. Як паведамілі ў Следчым камітэце, падчас ператрусу ў Міхалкевіча знайшлі два віды кідальных выбуховых рэчываў, больш за тры тысячы гільзаў,  розныя віды самаробнай зброі і патронаў,  матэрыялы для вырабу самаробных выбуховых прылад і многае іншае. Аляксей быў абвінавачаны па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295 (Незаконныя набыццё, выраб, захоўванне, перавозка і нашэнне боепрыпасаў, агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295 (Падрыхтоўка да незаконнага вырабу боепрыпасаў, агнястрэльнай зброі, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад), ч. 3 арт. 293 (Навучанне і падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады).

У судзе Маскоўскага раёна Мінска суддзя Сяргей Кацэр 8 чэрвеня 2021 года вынес Аляксею прысуд: 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Знаходзіцца ў ПК №3.

У Мінску да 5 гадоў калоніі асудзілі мужчыну за відэаролікі на Youtube на зброевыя тэмы

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынеслі прысуд 31-гадоваму ютуб-блогеру Аляксею Міхалкевічу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295, ч. 3 арт. 293.

 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»