Аляксей Махнач
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 15 студзеня 1988
Дата затрымання: 25 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Пракурор: Нічыпарук Цімафей
Справы: Справа ЧКБ
Махнач Аляксей Анатольевіч працаваў у "Белдзяржфілармоніі". Аляксея затрымалі і асудзілі 7 кастрычніка 2021 года на 15 "сутак" нібыта за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі. У ІЧУ Акрэсціна быў змешчаны ў карцэр, дзе яго і перазатрымалі ўжо па крымінальнай справе.
З 25 кастрычніка 2021 года ўтрымліваўся пад вартай. Абвінавачваўся ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. А таксама ў тым, што перадаў у чат-бот тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі" інфармацыю аб старшым прапаршчыку Корзіку. Асуджаны па ч. 1. і ч. 2 арт. 203-1, арт. 342 КК.
16 лютага 2022 года судом Цэнтральнага раёна горада Менска, па сукупнасці злачынстваў, Аляксею прызначылі 3 гады "хіміі".
Яго адпусцілі з-пад варты ў залі суда. Мабільны тэлефон, як сродак учынення злачынства, канфіскавалі ў даход дзяржавы.
Справу разглядаў суддзя Карсюк Зміцер. Дзяржаўны абвінаваўца - Нічыпарук Цімафей.
Іск "Мінсктранс" на 22.500 рублёў, 66 капеек будзе разгледжаны ў парадку грамадзянскага судаводства.
11 ліпеня 2022 года "хімію" замянілі на "хатнюю хімію".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.