Аляксей Мацявін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 верасня 1974
Дата затрымання: 15 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 26 снежня 2023
Суддзя: Урбан Юрый
Групы: Лекары
Аляксей Барысавіч Мацявін быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) у сацыяльных сетках.
Нарадзіўся ў Іжэўску, але апынуўся ў Беларусі, скончыў аршанскую медвучэльню і апошнія 15 гадоў працаваў фельчарам у віцебскай паліклініцы № 7. Жанаты, мае 13-гадовае дзіця. Да затрымання Аляксей актыўна карыстаўся сацыяльнымі сеткамі, пакідаў каментары з ацэнкамі дзейнасці розных прадпрыемстваў, установаў і гандлёвых аб’ектаў Віцебску.
12 жніўня 2022 г. у судзе Першамайскага раёну Віцебска быў вынесены прысуд. Суддзя Юрый Урбан прызнаў мужчыну вінаватым і асудзіў яго на паўтара года калоніі за каментар у тэлеграм-чаце, прызнаным экстрэмісцкім.
Па падліках мусіў выйсці на волю 26 снежня 2023 г.
Віцебск: за "няправільны" каментар пра Лукашэнку палітвязню прысудзілі паўтара года калоніі