Аляксей Лой
Былы палітвязень
Дата затрымання: 1 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 траўня 2021
Дата вызвалення: 5 траўня 2022
Аляксей Алегавіч Лой асуджаны на шэсць месяцаў "хатняй хіміі" па артыкуле аб абразе нацыянальнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэксу). У апеляцыйным парадку прысуд быў зменены на 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З 5 траўня 2021 года адбывае пакаранне.
Аляксей цалкам адбыў пакаранне і 5 траўня 2022 года выйшаў на волю з ПУАТ № 48.