Аляксей Лісоўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 студзеня

Дата затрымання: 28 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 лістапада 2023

Суддзя: Блізнюк Юлія

Аляксей Георгіевіч Лісоўскі быў затрыманы 28 чэрвеня 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту. Праўладныя Telegram-каналы паведамілі, што Аляксей быў "зазывалам на пратэстах, ішоў у першых шэрагах, патрабаваў перамен".

Аляксею інкрымінаваны арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Вядома, што ўвосень 2022 г. адбыўся разгляд справы Аляксея: мужчыну прызналі вінаватым і асудзілі да паўтара года зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. 23 снежня быў разгляд апеляцыйнай скаргі: прысуд пакінулі без зменаў.

У лістападзе 2022 г. Аляксея перавялі з СІЗА-1 у баранавіцкі СІЗА-6.

Адбываў пакаранне ў ПК-22

Па падліках мусіў выйсці на волю восенню 2023 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»