Аляксей Ліпень
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 2 верасня 1982
Дата затрымання: 3 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Каляда Алег
Аляксей Аляксандравіч Ліпень — жыхар Мінска, асуджаны на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і 364 КК (Пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС).
Паводле абвінавачвання, Аляксей Ліпень неаднаразова, выкарыстоўваючы розныя нікнэймы, у тым ліку «савецкі малы», пакідаў абразлівыя каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» ў перыяд з 29 кастрычніка па 18 снежня 2020 года. Сваімі дзеяннямі ён прынізіў гонар і годнасць супрацоўнікаў міліцыі як прадстаўнікоў улады і як людзей, а таксама падарваў аўтарытэт дзяржаўнай улады.
Таксама абвінавачваны размяшчаў каментары нібыта з пагрозамі ў адрас шасці міліцыянтаў, яны прызнаныя пацярпелымі паводле арт. 364 КК.
Аляксей Ліпень сказаў, што не адмаўляе таго, што пад эмоцыямі пасля смерці Рамана Бандарэнкі пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі", але не думаў, што будуць наступствы. Прынёс прабачэнні пацярпелым.
13 красавіка 2021 Аляксею прысудзілі 5 гадоў абмежавання свабоды ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома, што Аляксей Ліпень уцёк з "хіміі" ў Літву.
За абразлівыя каментары і пагрозы ў адрас міліцыянтаў пракурор запрасіў 5 гадоў "хіміі"
Аляксея Ліпеня асудзілі на 5 гадоў "хіміі" і вызвалілі ў зале суда
31 мая ў судзе Заводскага раёна Мінска адбыўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Аляксея Ліпеня. Новая крымінальная справа, як і папярэдняя, звязаная з абразлівымі каментарамі Аляксея пад пастамі пра супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Ліпеня асудзілі на два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Гэта пакаранне "паглынаецца" больш строгім пакараннем па папярэдняй справе - пяццю гадамі абмежавання волі з накіраваннем. Такім чынам, Аляксею трэба адбыць раней прысуджаныя пяць гадоў «хіміі».