Аляксей Лаўскі

Дата нараджэння: 17 жніўня 1985

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

Пракурор: Загароўская Вікторыя

Аляксей Лаўскі жыхар Мінска. Яму 36 год.

Яго асудзілі ў судзе Ленінскага раёна Мінска 30 снежня 2021 года да трох гадоў "хіміі" за ўдзел у пратэстах 2020 года. За ўдзел у двух Маршах 23 і 30 жніўня 2020 года — "Маршы новай Беларусі" і "Маршы міру і незалежнасці" — яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Доказамі па справе выступалі фота і відэа з тэлефонаў і ноўтбука Лаўскага. Аляксея два з паловай месяцы ўтрымлівалі пад вартай, а пасля абвяшчэння прысуду выпусцілі на волю да накіравання на "хімію". Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава, дзяржабвінавачванне падтрымлівала В. Загароўская.

Пасля вынясення прысуду пакінуў Беларусь.

Тры гады "хіміі" — за ўдзел у двух жнівеньскіх масавых Маршах

У судзе Ленінскага раёна Мінска 30 снежня да трох гадоў "хіміі" за ўдзел у пратэстах 2020 года асудзілі 36-гадовага мінчука Аляксея Лаўскага. За ўдзел у двух Маршах 23 і 30 жніўня 2020 года — "Маршы новай Беларусі" і "Маршы міру і незалежнасці" — яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Доказамі па справе выступалі фота і відэа з тэлефонаў і ноўтбука Лаўскага. Аляксея два з паловай месяцы ўтрымлівалі пад вартай, а пасля абвяшчэння прысуду выпусцілі на волю да накіравання на "хімію". Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава, дзяржабвінавачванне падтрымлівала В. Загароўская.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»