Аляксей Курт-Назараў

Дата нараджэння: 16 красавіка 1992

Дата затрымання: 25 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый

Пракурор: Малікава Марыя Мікалаеўна

21 снежня 2021 года судом Фрунзенскага раёна горада Мінска была разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да чатырох маладых людзей. Гэта Курт-Назараў Аляксей Эдэмавіч і Чырыкаў Леанід Пятровіч, а таксама палітвязні Кузняцоў Юрый Аляксеевіч і Копаць Аляксандр Уладзіміравіч.
Справу разглядаў судзьдзя Лукашэвіч Зьміцер Генадзьевіч, з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы Малікавай М.М.
Прадстаўніком дзяржаўнага істца КТУП "Мінсктранс" Прытук М.М., быў заяўлены пазоў аб спагнанні з абвінавачаных маёмаснай шкоды ў суме 3.621,94 рублёў.

Курт-Назараў Аляксей Эдэмавіч 16 красавіка 1992 года нараджэння, ураджэнец горада Мінска. Затрыманы быў з 25 жніўня 2021 года да 1 верасня 2021 года. Пад вартай утрымліваўся з 1 верасня 2021 года да гэтага часу. 26 кастрычніка 2020 года прыцягваўся судом Кастрычніцкага раёна да адміністрацыйнай адказнасці па арт.23.34 і арт.23.4 КаАП РБ. Адміністратыўную справу разглядала суддзя Жывіца А.А.

Суд прыйшоў да высновы аб тым, што віна абвінавачаных у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) устаноўлена і даказана. Суд прызнаў іх вінаватымі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, і прызначыў Курт-Назараву Аляксею пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 3 гады ("хімія").

Выехаў за межы Рэспублікі Беларусь.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»