Аляксей Куфко
Дата нараджэння: 10 кастрычніка 2003
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 8 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Грушко Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Аляксею Куфко 18 гадоў, Максіму Чыжэўскаму - 19. Абодва навучаюцца ў каледжы. Ад крыніц, блізка знаёмых з абвінавачанымі, стала вядома, што абодва хлопцы займаліся страйкболам. У нейкі момант імі зацікавіліся ў МУС і сталі праслухоўваць. З агучаных матэрыялаў справу стала вядома, што праслухоўкай займаўся ГУБАЗіК, а дадзеная мера была санкцыянавана пракурорам Брэсцкай вобласці.
Абодвух абвінавачваюць ва ўчыненні злачынстваў паводле ч. 1 арт. 13 КК РБ і ч. 1 арт. 342 КК РБ "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Асобна Аляксея Куфко абвінавачваюць таксама ў незаконным нашэнні халоднай зброі, здзейсненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж дзеянні (ч. 1 арт. 296 КК РБ).
Яшчэ адна вельмі важная акалічнасць справы: падчас затрымання абодвух хлопцаў моцна збілі. Гэта адбылося 11 жніўня. 13 жніўня ў Аляксея Куфко была праведзеная судмедэкспертыза. Па яе выніках хлопцу нанеслі не менш за 42 пашкоджання. У тым ліку былі зафіксаваны ўдары па галаве, вывіхі зубоў, сінякі, 15 пашкоджанняў на целе ў выглядзе доўгіх вузкіх палосак. З гэтай нагоды была пададзена заява аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі Куфко. Але ў гэтым было адмоўлена.
10 лютага 2022 года з улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў Чыжэўскага і Куфко вінаватымі у здзяйсненні вышэйзгаданых злачынстваў. Абодвум прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу: Куфко - 1 год 8 месяцаў хатняй “хіміі”, Чыжэўскаму – 1 год і 6 месяцаў хатняй “хіміі”. Судовае пасяджэнне ўзначаліў суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Грушко.
Двум хлопцам з Брэста, якіх збілі пасля затрымання, далі хатнюю "хімію"