Аляксей Кудзін
баец ММА
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 снежня 1984
Дата затрымання: 21 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 снежня 2022
Суддзя: Дубовік Вольга
Групы: Спартсмены
Аляксей Аляксандравіч Кудзін — беларускі баец ММА, шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе. Заслужаны майстар спорту Беларусі. Праходзіў тэрміновую службу ў спецназе ўнутраных войскаў у роце выведкі. Стаў першым беларускім спартсменам, які атрымаў дапамогу ад Фонду спартыўнай салідарнасці.
Аляксея затрымалі 10 жніўня на цэнтральнай плошчы Маладзечна. Два тыдні ён правёў у Маладзечанскім РАУС і СІЗА ў Жодзіна, пасля яго меру стрымання змянілі на хатні арышт, а перад судом, які мусіў пачацца ў лістападзе 2020 года, - пад падпіску аб нявыездзе. Першы суд над Аляксеем быў прызначаны на 19 лістапада, аднак на пасяджэнне адзінаборац не з’яіўся, і яго абвясцілі ў вышук.
21 студзеня Аляксея Кудзіна затрымалі ў Маскве па запыце беларускіх уладаў і змясцілі ў СІЗА. Было прынята рашэнне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь. 25 чэрвеня Маскоўскі абласны суд адмовіў у скарзе абаронцаў Аляксея на рашэнне аб экстрадыцыі. І хоць у ліпені Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю байца Аляксея Кудзіна ў Беларусь, 21 ліпеня, пасля сканчэння тэрміна ўтрымання пад вартай у маскоўскім СІЗА, Кудзіна адразу ж вывезлі ў Мінск.
Суд Маладзечанскага раёна 11 жніўня 2021 вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай супраць адзінаборца Аляксея Кудзіна паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення). Суддзя Вольга Дубовік прысудзіла яму два гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
На пачатку снежня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аляксея з СТ № 8 у шклоўскую папраўчую калонію.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і напрыканцы снежня 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 17.
Аляксей КУДЗІН: “Падцягваўся на кратах, адціскаўся ад падлогі…”
Адзінаборца Кудзіна асудзілі на два з паловай гады калоніі
Ударыў, але ненаўмысна. У Маладзечне пачалі судзіць адзінаборца Аляксея Кудзіна
Суд над Аляксеем Кудзіным не адбыўся. Яго абвясцілі ў вышук
Шэсць беларусаў сядзяць у расійскіх ізалятарах у чаканні экстрадыцыі за пратэсты на Радзіме. Расказваем іх гісторыі