Аляксей Коршун
Дата нараджэння: 25 траўня 1996
Дата затрымання: 31 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 29 лістапада 2021
Месца зняволення: СІЗА-6

Аляксей Сяргеевіч Коршун з Оршы быў затрыманы 31 сакавіка 2021 г.
Пазней быў асуджаны на два гады і шэсць месяцаў зняволення за каментары ў сацсетцы "ВКонтакте" па арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне варожасці).
16 верасня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аляксея па памілаванні на "хімію" (у ПУАТ № 3).
29 лістапада 2021 стала вядома, што Аляксей Коршун пакінуў Беларусь.
Напрыканцы кастрычніка 2022 г. з'явілася інфармацыя, што Аляксея затрымалі ў Расіі: Коршуну ўдалося збегчы ў Смаленск да сваякоў, пасля яму дапамаглі перабрацца ў Белгарад. Пасля пачатку вайны ён пераехаў у Варонеж, дзе паліцыя яго затрымала 21 чэрвеня. Мужчыну вывезлі ў Беларусь 26 кастрычніка. На радзіме Коршуну пагражае ад 1 да 3 гадоў турмы за ўцёкі. Хлопца змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, а пасля перавезлі ў баранавіцкі СІЗА-6.
"Ты разумееш, што не будзеш тут сядзець?" Гісторыя беларускага палітвязня, які ўцёк з "хіміі" ў Расію, а потым яго вярнулі