Аляксей Хількевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 ліпеня 1981
Дата затрымання: 17 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 ліпеня 2024
Суддзя: Мурашка Кацярына
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксей Леанідавіч Хількевіч быў затрыманы ў межах справы паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме). Справа была распачата за распаўсюд і рассылку улётак з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна.
Утрымліваецца ў СІЗА-1.
12 верасня 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска агучылі прысуд палітвязню: суддзя Кацярына Мурашка прызнала яго вінаватым і прызначыла тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У пачатку 2024 г. стала вядома, што Аляксей пераведзены з ПК-15 (Магілёў) на ПК-1 (Наваполацк).
Выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 г.
"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў
Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё
Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.
За распаўсюд улётак з заклікам лічыць галасы сумленна палітвязняў асудзілі да трох гадоў калоніі