Аляксей Кругляк (Каверын)
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 траўня 1985
Дата затрымання: 2 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 верасня 2022
Суддзя: Казачак Віктар
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Гомель
Аляксей Генадзевіч Кругляк — вядоўца радыёстанцыі "Гомель", вядомы пад псеўданімам Аляксей Каверын. Быў затрыманы 2 снежня 2021 года за тое, што нібыта заклікаў да парушэння грамадскага парадку.
На Аляксея завялі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), быў змешчаны ў СІЗА.
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 12 сакавіка 2022 года завяршыў разгляд крымінальнай справы Аляксея Кругляка. Суддзя Віктар Казачак прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму, за выняткам часу, праведзенага пад следствам у СІЗА.
Аляксей цалкам адбыў пакаранне і ў верасні 2022 года выйшаў на волю.
Палітвязня і супрацоўніка радыёстанцыі "Гомель" Кругляка асудзілі ў суботу да года калоніі