Аляксей Кавалеўскі
праграміст, асуджаны да 2 гадоў "хіміі"
Дата нараджэння: 25 снежня 1988
Дата затрымання: 9 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Астапенка Дзмітрый
Пракурор: Дзяцел Мікалай

Аляксей Іванавіч Кавалеўскі працаваў праграмістам. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). У зняволенні знаходзіўся з 9 снежня 2021 па 31 сакавіка 2022 года.
Прысуд вынес суддзя Заводскага раёна Мінска Дзмітрый Астапенка.
![]()
Айцішнік пасля чатырох месяцаў на "Валадарцы" ўцякаў з краіны, але стаў фігурантам справы "рэйкавых партызан"